Землякі! У гэты складаны, пераломны для нас час важна не згубіць сябе ў плыні інфармацыі з братэрскай Украіны. Захаваць сілу духа і прымножыць сілы народа - такую мэту сярод іншых я паклаў у аснову сваіх гістарычных даследаванняў. Мы звернемся да сваёй гісторыі, сваім вытокам, каб фарміраваць сябе як яднаную нацыю, вольную ад міфаў, навязаных нам савецкіх стэрэатыпаў.
Тут вы знойдзеце мноства вядомых і малавядомых фактаў, а таксама ўнікальныя фотаздымкі, якія будуць упершыню апублікаваныя ў інтэрнэце.
Паважаныя чытачы, буду вельмі рады усім вашым дапаўненням і ўдакладненням - кожны факт або міф заўсёды абрастае падрабязнасцямі, але час выцірае іх сляды. Узнавім гісторыю края разам! Давайце пройдземся па фактам, чуткам, легендам і здагадкам, развянчаем некаторыя міфы і зробім некалькі адкрыццяў. Ісціна хаваецца ў дэталях... а яшчэ - у старадаўніх валунах, поймах рэк, дакументах, фотаздымках, назвах і чалавечай памяці. Вольскі лес, Казігорка, Бярвеча, Вінная гара, бапціставы маргі... Што крыецца за гэтымі местачковымі назвамі?
Запрашаю новых аўтараў і даследчыкаў! Усе дасланыя вамі матэрыялы па меры назапашвання (копіі фота, дакументаў, артэфакты) з вашай згоды будуць апублікаваныя ў аўтарскай рэдакцыі або ўключаны ў тэматычны даследавальніцкі матэрыял.
Чакаем, чытач, твае гісторыі! Паехалі!

Зміцер Брышцен, краязнаўца, даследчык, магістр культуралогіі