Кароткая гісторыя Радашковічаў

Частка 1. Волак лесу і гандлёвыя шляхі: тое, што вы не ведалі пра рэчкі Вязынка і Гуйка

Рэкі Гуйка і Вязынка ў сярэднявеччы былі значна больш паўнаводнымі, а навакольныя лясы ўяўлялі сабой старажытныя пушчы. І менавіта тут, у раёне Радашковічаў, лес розных гатункаў перапраўляўся як з басейнаў Дняпра ў басейн Нёмана, так і наадварот.
Можна выказаць здагадку, што прыкладна так мог выглядаць сплаў драўніны па рэках Гуйка і Вязынка. Крыніца фота: b-ozerki.ru

Гісторык Генадзь Каханоўскі пісаў, што ў раёне Радашковічаў лес перапраўляўся волакам. Між іншым, аж да ХХ стагоддзя сплаў лесу займаў значную ролю ў эканоміцы краіны. І гэтаму ёсць геаграфічныя перадумовы.

Радашковічы - унікальнае і сімвалічнае месца як для гісторыі Беларусі, так і ў кантэксце гісторыі сусветнай. Гэта памежжы балцкага і славянскага культурнага ўплыву, цэнтра познесярэдневечнай цывілізацыі на мяжы дзяржаў, княстваў, раёнаў і іншых тэрытарыяльных адміністрацыйных адзінак.

Геаграфічна наш пасёлак размешчаны на ўскрайку Мінскага ўзвышша, на ўмоўным водападзеле Чорнага і Балтыйскага мораў, а таксама на галоўным еўрапейскім водападзеле - лініі, якая падзяляе басейны еўрапейскіх рэк, адны з якіх ўпадаюць у Атлантычны акіян і мора Паўночнай Атлантыкі, другія ж - у Міжземнае мора і яго басейн (а таксама ў Каспійскае мора).



Непасрэдна Радашковічы размешчаны ў басейне Балтыйскага мора. Можна звярнуць увагу, што з трасы Мінск-Маладзечна наш пасёлак ляжыць у своеасаблівай западзіне або седлавіне. Гэтая седлавіна - паўночны край Мінскага ўзвышша, а яна, у сваю чаргу, - мяжа басейна Балтыйскага мора. Таму пагаворым аб рэках нашага Памежжа.

Вадасховішча Удра

Ракі Гуйка і Вязынка (Ліпенька) утвараюць Рыбчанку (у яе ўпадае Удра) і далей шлях рэк такі: Ільля – Вілія – Нёман – Куршскі заліў Балтыйскага мора. У раёне Заслаўя і на поўдзень ад гэтага горада бягуць рэкі Свіслач (упадае ў Бярэзіну) і Пціч (упадае ў Прыпяць). Гэта рэкі Дняпроўскага басейна.

Буйныя рэкі басейна Нёмана, якія працякаюць па нашых краях на поўдзень ад Радашковічаў: Уша, Заходняя Бярэзіна. Па рэках жа рухаліся як карэнныя жыхары, так і прышлыя заваёўнікі, вандроўцы, гандляры.

Дабрацца да Радашковічаў па рэках з буйных сярэднявечных гарадоў было няпроста, таму спрадвеку тут праходзілі шляхі на Полацк і Вільню.

Дарогі праз Радашковічы праходзілі якраз уздоўж рэк Балтыйскага басейна. Найбольш вядомая дарога-Віленскі тракт, адзіная дарога ў Беларусі, якой усталяваны помнік паблізу в. Мясата, Маладзечанскага р-на.






Вядома, нас больш за ўсё цікавяць ракі Гуйка і Вязынка.

У гэтых рэках калісьці вадзілася нават фарэль, пра што ўспаміналі карэнныя жыхары Радашковічаў, а таксама ёсць дакументальныя сведчанні пачатку XX стагоддзя. На жаль, індустрыяльная эпоха ўнесла свае карэктывы ў экалогію, і пакуль фарэлі ў гэтых рэках мы не ловім.

Гуйка - рака з унікальнай назвай, хутчэй за ўсё балцкага паходжання. У мікратапаніміі Беларусі няма іншых назваў з коранем Гуй, Гуя, акрамя, хіба што, ракі Гаўя ў Гродзенскай вобласці.

Аднайменная вёска Гуя размешчана паблізу гэтай ракі. Яе жыхары згадваюцца ў дакументах XVI стагоддзя як гуяне.

Даўжыня ракі 19 кіламетраў і працякае яна па паўночных схілах Мінскага ўзвышша.

Пойма ракі Гуйка, фота 80-х гадоў ХХ стагоддзя (з асабістага архіва аўтара)

Рака Вязынка мае ў сваіх каранях славянскія фанемы. Працякае, як і Гуйка, па паўночных схілах Мінскага ўзвышша і мае ў даўжыню 15 кіламетраў. Вёска Вязынка – гэта тапанімічны навабуд. Уздоўж ракі былі размешчаны вёскі: Ліпені, маёнтак Вязынь, Селядчыкі, Гурнавічы, Верамейкі, Павязынь, Валокі. У 60-х гадах мінулага стагоддзя тры населеныя пункты аб'ядналі ў адзін і назвалі яго Вязынка. Дарэчы, у раёне купалаўскіх дубоў (з'езд на Вязынку з дарогі на станцыю Радашковічы), дзе так любяць фатаграфавацца маладыя пары, да вайны быў хутар Майераўшчына (мясцовыя казалі Маяроўшчына). У народзе раку Вязынка часам называлі Ліпенька, што паказвае на яе вусце ў раёне вескі Ліпені Мінскага раёна.

Рака Вязынка ў в. Ліпені. Некалькі кіламетраў ад вусця

Адпаведна назва вёскі Павязынь (Павяжынь) узыходзіць да гідроніма Вязынка – стаіць уздоўж Вязынкі «па Вязыні».

Чаму Шведскія горы (так-так, іх некалькі) у Радашковічах зусім не шведскія, чытайце тут.
Made on
Tilda