Дастаткова сказаць, што восень і зіма 1941 года былі вельмі халоднымі. Улетку, восенню і асабліва зімой у лагерах памірала ад холаду, голаду, хвароб, здзекаў і па іншых прычынах велічэзная колькасць людзей. Выжыць у гэтых умовах ужо было раўназначна подзвігу. І вось, вырваўшыся на волю, будучы параненым у нагу, ён знайшоў у сабе сілы абурацца і супрацьстаяць п'яным правакацыям партызана Жураўлёва па мянушцы Бобік. За гэта ён паплаціўся самым дарагім – жыццём.
Гісторыя пра Ванюшку, канец якой, здавалася б, быў пакладзены восенню 2015 года, калі парэшткі ваеннапалоннага, былога лейтэнанта Чырвонай Арміі Кавінскага Івана Цімафеевіча былі ўрачыста перададзеныя беларусамі расейцам і пахаваныя ў магіле побач з маці на радзіме забітага – у станіцы Атрадная Краснадарскага краю Расіі. Але праз некаторы час я зразумеў, што засталося шмат неагучаных, важных дэталяў…

Коратка аб сутнасці гісторыі
27 сакавіка 1943 года з лагера ваеннапалонных, які размяшчаўся ў вёсцы Рогава (цяпер Мінскага раёна, а тады Заслаўскага раёна) збегла некалькі разрозненых груп ваеннапалонных. Адна з груп у колькасці 12 чалавек прыбыла ў вёску Пагранічнае Дворышча (вёска ў Мінскім раёне, за Удранскім вадасховішчам і домам адпачынку «Падарожнік»). У вёсцы пры допыце быў смяротна паранены старэйшы групы - 22-гадовы лейтэнант Іван Кавінскі. Мясцовыя пахавалі няшчаснага Ванюшку паблізу старажытнага балта-славянскага некропаля за вёскай (савецкія партызаны забаранілі хаваць ваеннапалоннага на могілках). 18 кастрычніка 1987 года група падлеткаў-турыстаў з Дома піянераў у Радашковічах пад кіраўніцтвам В.А. Брыштэна ў выніку апытанняў устанавілі некаторыя абставіны гібелі ваеннапалоннага, пачалі пошук, які не даў поўнага выніку. Я завяршыў пошук у 2014-2015 гадах пасля працы з партызанскімі дакументамі ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь. Што тады ўдалося даведацца, можна паглядзець у матэрыялах, апублікаваных на сайце Рубон: Партызанская "справядлівасць". Аб самасудным расстрэле лейтэнанта Кавінскага Івана Цімафеевіча і Іван - танкіст з Армавіра. Гісторыя аднаго пошуку. Аднак за апошнія гады ўдалося знайсці нямала падрабязнасцяў той трагедыі.Лагер у Рогаве. Уцёкі
Лагер размяшчаўся каля дарогі, на тэрыторыі сярэдняй школы.
Яшчэ ў 2013 годзе па запыце мне даслалі з Масквы матэрыялы па лагеры ў вёсцы Рогава са складу дакументаў «Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў» (НДК). З акта вынікае, што лагер быў заснаваны ў 1941-м годзе. Расстрэлы праводзіліся ў тры этапы - у пачатку 1942, у канцы 1942 і ў 1943-м. Мясцовыя назвалі канкрэтных вінаватых у здзеках і смерцях, так як яны былі на слыху і ў памяці: Робент Зентберг – шэф лагера, фельдфебель Ганс, маёр Майер, Валіулін (захавана арфаграфія з першакрыніцы) Міхаіл, 1909 г.н. і іншыя. У лагеры загінула каля 2000 ваеннапалонных. Масавыя расстрэлы праводзіліся ў 1942-1943 гадах. Брацкая магіла сёння размешчана на тэрыторыі могілак вёскі Рогава.

"...нас много перебили, часовой на вышке много побил которые бежали по дороге в деревню, а мы часть бежали по низине, по кустарнику к лесу, хотя до леса было километров 5…"
Іван Гардзеевіч Цысь, які бег разам і Іванам і іншымі ваеннапалоннымі, так успамінаў пра ўцёкі (тут і далей матэрыялы падаюцца на мове арыгіналу):
«Это было днем, в два часа дня. Немцы т.е. охрана, в это время в пятницу или субботу проводили всегда в одно время совещание. На посту стоял один немец на воротах в лагерь и один полицай на вышке. Было решено перебить охрану, взять оружие и продукты и уйти в леса партизан, но получилось непоправимое. Оружие немецкого производства плохо знали. Надо было снять часового. Комендант лагеря был у нас тоже с пленных, по нации, он был татарин с немцами он относился хорошо и они ему доверяли. Он ходил свободно без охраны в лагере и за лагерем. Знал хорошо немецкий язык. Вот этот комендант Михаил [Валиуллин] и еще один Николай вышли из лагеря и начали разговаривать с немцем часовым и потом набросились на часового, винтовку выхватили, а стрелять в него не сумели, она была на предохранителе. Тогда Михаил выхватил бритву свою и перерезал горло немцу и открыли ворота и побежали к бараку. У немцев там тоже была неувязка – пулеметы стояли без лент. Схватим гранаты, выскочили немцы, мы бросили гранаты, офицера ранили и несколько полицаев и потом врассыпную, нас много перебили, часовой на вышке много побил которые бежали по дороге в деревню, а мы часть бежали по низине, по кустарнику к лесу, хотя до леса было километров 5… Когда выбежали из лагеря, то Ванюшку ранило в ногу, но легко. Когда пробежали много, стало темнеть и мы наткнулись на деревню… Вот так мы оказались в деревне Дворище».

Трэба адзначыць, што ў баявой характарыстыцы і ўзнагародным лісце на памочніка камісара партызанскага атрада "Штурм" па камсамолу, Небава Барыса Паўлавіча, 1916 г. н., пазначаны наступныя звесткі:
«26.03.1943г. под руководством т. Небова Б.П. был организован побег лагеря военнопленных из укрепленного немецкого гарнизона Рогово. т. Небов Б.П. и т. Емельянов Н. [Емельянов Николай Гаврилович, 1922 г.р.] будучи военнопленными не вооруженные ворвались в забаррикадированное расположение немцев, выхватили 2 ручных пулемета и через окна открыли по немцам огонь. Под прикрытием пулеметного огня советские военнопленные в количестве 120 (!) человек через центральные ворота были выпущены из лагеря и на 2-й день слились с п/бр. «Штурмовая» при побеге было убито 12 немецких солдата и офицера и 3 тяжело ранено».

Паміж паказаннямі Цыся і характарыстыкай на Небава ёсць відавочныя нестыкоўкі. Верагодна, камандаванне прынята рашэнне менавіта камсамольца падаць як арганізатара ўцёкаў. З пункту гледжання ідэалогіі таго часу на гэтую ролю не падыходзіў здраднік, камендант лагера татарын Валіулін. І вядома ж не немец страляў з адзінага кулямёта з камплектам стужак па ваеннапалонным, што разбягаліся, а стралялі па немцам таварышы Небаў і Емяльянаў! У характарыстыцы на Емяльянава і ў яго аўтабіяграфіі наогул няма ўказанняў на гэты геройскі подзвіг. Ён, дарэчы, прайшоў усю вайну - жыў у Ленінградзе. Як гаворыцца, ісціна недзе побач…
Пра лёс Валіуліна мне не ўдалося нешта даведацца. Пытанне аб дакладнай лічбе ваеннапалонных, якія ўцяклі і прыбылі ў брыгаду, пакуль застаецца адкрытым. Што да даты ўцёкаў, то 27 сакавіка 1943 года прыйшлося на суботу, што не супярэчыць паказанням І. Г. Цыся і даце ўступлення ў атрад 28 сакавіка 1943 года М. Емяльянава і іншых.
"... мы отвечали, что бежали из плена, допрос вел Журавлев строго и не подобно*, потому что был пьян в доску"
З архіва пошукавага атрада "ДОЛГ":
«18.10.1987г. в деревне Дворище, бывший партизан Александр Климентьевич Смолонский показал могилу Ванюшки и рассказал группе туристов из Радошкович о побеге военнопленных: «В марте 43-го группа военнопленных 12 человек бежала из д. Рогова. Перебило охрану. 10 человек в деревне Дворище. Один – убит пьяным бандитом. Ваня, старший лейтенант, танкист из Поволжья, темные русые волосы, плотный, среднего роста». Баран Мария Михайловна – Ставрополь, Краснодар, осень 1942 примерно, мать Зоя, он – один. Стасевич Надежда Иосифовна – фамилия на букву З. Партизан Журавлев Василий [убийца]. Михайлов Николай Ефимович – Бобик (кличка Журавлева)».
Як бачна, ва ўсіх апытаных дадзеныя адрозніваліся.
Лета 1988 гады. З ліста Цыся І.Г.:
«Нас завела хозяйка в дом, спросили немцы есть, нам ответили, что немцев нет. И через несколько минут вошли два вооруженных человека, стали делать допрос откуда мы. Мы отвечали, что бежали из плена, допрос вел Журавлев строго и не подобно, потому что был пьян в доску. Ванюшка нам говорил, давайте набросимся на них, но мы не решились, потому что не было сил, мы еле на ногах держались. Ванюшка с Журавлевым был агрессивен, все доказывал, что вы не имеете права так вести допрос с нами, если вы партизаны. Мы думали, что это полицаи. Спросили хозяйку, она нам ответила, что это партизаны. И тогда Журавлев выстрелил у Ванюшку и ранил его в живот, он катался по полу и мы не знали, что делать. Хозяйка хлопотала возле Ванюшки. Тогда Журавлев распорядился отвести нас в деревню Слобода. Шли ночью, помню грязь, я башмаки свои потерял. Пришли в деревню нас развели по хозяйским хатам, а на утро нам сообщили, что Ванюшка помер… Я знаю, что он из города Армавир, что он танкист и лейтенант. А фамилии не помню».
Усяго ў архіўнай справе налічваецца 5 пратаколаў допыту сведкаў: 1) Смалонскі Аляксандр Кляменцьевіч, нарадзіўся ў 1919 года ў вёсцы Дворышча Шаршунскага с/с, Заслаўскага р-на, член УЛКСМ, па нацыянальнасці беларус. Менавіта з ім меў зносіны мой бацька і следапыты ў далёкім ужо 1987-м годзе. 2) Баран Васіль Іванавіч, 1908 г.н., з сялян вёскі Дворышча Шаршунскага с/с, Заслаўскага р-на, беларус, беспартыйны, хлебароб. У хаце Барана адбылася трагедыя. 3) Капшай Віктар Васільевіч, нарадзіўся ў 1917 годзе ў вёсцы Заказінец, Смалявіцкага раёна, беларус. Партызан Капшай быў разам з Жураўлёвым на дзяжурстве ў той дзень. 4) Прусаў Іван Аляксеевіч, 1912 г.н., з сялян вёскі Байкі, таго ж с/с, Сердобскага раёна, Пензенскай вобл., рускі, беспартыйны. Прусаў быў у складзе групы ўцекачоў. Менавіта дзякуючы паказанням І.А. Прусава я змог верыфікаваць забітага як Івана Цімафеевіча Кавінскага, то бок з усіх сведкаў ён адзін назваў прозвішча Ванюшкі - Кавінскі. 5) Грынкевіч Іосіф Іванавіч, 1886 г.н., вёска Дворышча. Грынкевіч выконваў абавязкі старасты вёскі Дворышча. Прыводжу без выманняў пратакол допыту В.І. Барана, 1908 г.н. Звесткі з пратакола найбольш поўна характарызуюць трагедыю.
Пратакол допыту № 2 ад 30.03.1943г.:
«Я уполномоченный ОО НКВД бригады «Штурмовая» при отряде «им. Фрунзе» Горин Я.В., допросил в качестве свидетеля гражданина Баран Василия Ивановича, 1908 г.р., из крестьян д. Дворища Шаршунского с/с, Заславского р-на, беларус, беспартийный, хлебороб. За дачу ложных показаний я, Баран, предупрежден. 1943 года марта 27 дня около 22 часов в мою хату местный староста Гринкевич Иосиф Иванович доставил 8 человек неизвестных мне граждан/пленных/ вскорости пришли 2 вооруженных партизана. Один из них был одет в полицейском костюме, последнего – в форме полицейского повернул его товарищ перед пленными и выразился : «признавайтесь * вашу бога мать кто его знает». Пленные ответили « не знаем его ». Этот партизан по фамилии я не знаю, все время выражался нецензурными словами, обращаясь к пленным и спрашивал: сколько времени находились в плену, ему они - пленные ответили 8 месяцев. Этот буян-партизан с матом спрашивает, почему раньше не уходили из плена, ему ответили были слабы и не в состоянии идти и вот последнее время их комендант поддержал питание и они в состоянии были бежать, спросил в какой части и кем служил этот убитый – пленный ответил свою часть и сказал, что он был танкистом, на это партизан ему ответил *ёвый ты танкист и т.д. и стал дальше повышать свой голос и заявил, раз можете бежать так бежите, и произвел в потолок несколько выстрелов из винтовки СВТ. Погас огонь в хате все кто присутствовал выбегали из хаты, в том числе и пленный – убитый, который на дворе ко мне обратился « что мне делать идти обратно или бежать куда» я посоветовал возвратиться в хату. Зайдя я в хату с этим пленным зажег свет и вышел из хаты и как только пленный – убитый вошел в хату произошли выстрелы два. Получился стон, партизан в полицейской форме после этого выстрела вышел на двор и сделал несколько окриков «хозяин, хозяин». Я отозвался и вошел в свою хату где увидел этого пленного стонущим от боли и просит напиться воды. Я подал воды и смочил по его просьбе голову. Этот убиец мне сказал «я резанул его по ногам, черт его не возьмет, будет жив, сделай ему перевязку, а я завтра пришлю врача»... С окриком на меня этот буян приказал вести пленных 7 человек в д. Слободку, я просил его оставить меня дома, не трогай, так как лежит тяжелораненый, разбежалась вся семья ни какие мои просьбы он заставил выполнит его приказ. Отвел этих 7 человек пленных в д. Слободу и возвратился домой, где раненный был мертв. Местное население очень волновалось на этот незаконный поступок сделанный буяном».
13 верасня 2014 года - паездка з сябрам Вадзімам Калядой у Пагранічнае Дворышча. Сустрэча са сведкам падзей - Дзервінскім Васілём, 87 гадоў. З аўдыёзапісу ад 13.09.2014:
… гэта ў маіх глазах ён страляў… гэны Бобік [Журавлев], злодзей, пьяны напіўся, дзесяцізарадку на стол палажыў, а ён [Ванюшка] у дзвярах стаяў. Бах-бах! І гэты ссунуўся… он [Журавлев] застрэліл капітана… з дзісяцізарадкі два патрона ў яго вагнаў… а яны думалі, гэтыя пленныя, што яны у немцаў [полицаев]… там стаяла баня, на берагу сажалкі, жывога занеслі, во туда палажылі, прыехаў Чугуеў, там яго тузаў-тузаў [предположительно, также допрашивал] і тады сказаў, гэта враг народа… гэта я ужо чуў на свае [вушы]… Чугуева тожэ расстралялі потым [по сфабрикованному делу, на основании личного указания комбрига Лунина, И. Д. Чугуй осужден партизанским трибуналом и расстрелян в августе 1943г.].
Як відаць са сведчанняў Васіля, Бобік - гэта Жураўлёў.
Варта адзначыць два важныя моманты – ва ўсіх пратаколах згадваецца 8, а не 10 ці 12 чалавек, якія прыйшлі ў вёску Дворышча, уключаючы Ванюшку. Пра гэта я пішу ніжэй. Таксама нідзе не згадана, што пасля таго, як Жураўлёў адвёў групу ў Слабодку, мясцовыя аднеслі яшчэ жывога Ванюшку ў лазню, куды ўначы (па словах В. Дзервінскага) прыехаў для высвятлення здарэння Іван Данілавіч Чугуй. Чугуй у той момант займаў пасаду камандзіра роты атрада "Грозны". Жураўлёў і Капшай знаходзіліся ў непасрэдным падпарадкаванні Чугуя. Адпаведна, у інтарэсах следства, гэты эпізод наогул не фігуруе, хоць як раз менавіта Чугуй, які аб'явіў Івана ворагам народа, мог садзейнічаць аказанню медычнай дапамогі хлопцу, які памірае. Цалкам верагодна, што І.Д. Чугуй, за якім таксама, па матэрыялах сфабрыкаванага следства, лічыцца доўгі шлейф розных "прыгод" (наўрад ці варта адкідаць усе навешаныя на Чугуя грахі да фантазіі начальніка АА атрада "Грозны"), таксама быў п'яны.
Як тлумачыў нам з Вадзімам у 2014 годзе Васіль Дзервінскі, не толькі Бобіка-Жураўлёва мясцовыя вінавацілі ў смерці Ванюшкі, але таксама і Івана Чугуя.
Ноткі справядлівасці па напатканай Чугуя ў жніўні 1943 гады «кары» праслізгвалі ў голасе дзеда Васіля…
...у 1987 годзе мой бацька Вячаслаў Брыштэн не змог бы даведацца пра таямніцу забойства.
Вось што ўдалося даведацца пра забойцу. З узнагародных лістоў і лістка па ўліку партызанскіх кадраў:
«Журавлев Василий Данилович, 1919, русский, уроженец Рязанской области, Рязанского р-на, д. Берсенево (или Насурово), окончил 7 классов Насуровской НСШ, служащий, холост, в Красной Армии с 1939г., воевал в июне-июле 1941г. под Ковно, пленен, в плену в г. Лида с 9 июля по 5 августа 1941г., жил в Лидском районе-был на хозяйстве до 5 апреля 1942г., в партизанах с 5 апреля 1942г. (Лидский отряд – командир Макаров П.К.), с 22 сентября 1942г. по 5 июля 1944г. рядовой-партизан отряда «Грозный» бригады «Штурмовая», кандидат ВКП(б), бригада Штурмовая, участие в боевых операциях, в том числе будучи старшим подрывной группы пустил под откос шесть (6) вражеских эшелонов... ранений и контузий не имел. Морально-политически устойчив, дисциплинирован, партии Ленина-Сталина предан».
Загадам Прэзідыума ВС СССР ад 30.12.1948 узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Звяртаю ўвагу на партыйнасць Бобіка. Справа магла разглядацца на паседжанні падпольнага Заслаўскага райкама КПБ, які базаваўся ў брыгадзе «Штурмавая». Калі гэта так, то Бобіку моцна пашанцавала, бо, зноў жа паводле ідэалагічнай устаноўкі, камуніст не можа быць заплямлены забойствам ваеннапалоннага. Нават п'яны. Адсюль мы можам выказаць здагадку, чаму дакументы, з якімі я працаваў у Нацыянальным архіве, былі ў савецкі час засакрэчаныя, і чаму ў 1987 годзе мой бацька Вячаслаў Брыштэн не змог бы даведацца пра таямніцу забойства. Партыя аберагала сакрэты сваіх людзей.
Сярод партызан хадзілі чуткі, што негалосна Жураўлёву было загадана пазапланава падарваць эшалон, пра што І.Г. Цысь пісаў бацьку, аднак гэта толькі чуткі. Калі верыць узнагароднаму лісту, то так – Бобік быў старэйшым падрыўной групы і хадзіў на дыверсіі. А вось якія меры на паперы прыняло камандаванне ў адносінах да ўчынку партызана:
«Справка. Командованием отряда «Грозный» на Журавлева Василия Даниловича наложено взыскание – десять суток строгого ареста. Уполномоченный ОО НКВД при отряде «Грозный» 01.04.1943г. политрук Ежов».
І ўсё.
З кім Ванюшка ўцёк з палону
Спрабуючы гэта даведацца, я працаваў са спісамі асабовага складу брыгады "Штурмавая". З пратаколаў допыту і лістоў Цыся было зразумела, што ў групу ўцекачоў, кіраўніцтва якой прыняў на сябе Кавінскі Іван Цімафеевіч, уваходзіў Прусаў Іван Аляксеевіч, Цысь Іван Гардзеевіч, Нефін Ягор Аляксеевіч. Акрамя іх выявіў наступных асоб, якія ўступілі ў атрад «Грозны»: Філіпаў Ягор Макаравіч, Крюкоў Сяргей Іванавіч, Гібадулін Нігнат, Шахматаў Аляксандр Міхайлавіч, Сотнікаў Аляксандр Іванавіч, Мурацікаў Аляксей Мікалаевіч, Калеснікаў Іван Іванавіч, Рэйкін Мікалай Іванавіч. Усе яны залічаны ў атрад 28 сакавіка 1943 года. Казакевіч Іосіф Іванавіч - залічаны ў атрад 27 сакавіка 1943 года, аднак у лістку па ўліку кадраў пазначана, што ён прыбыў з горада Краснае, дзе працаваў слесарам. Да лістапада 1943 года быў старэйшым падрыўной групы, а з лістапада - камандзірам 2-й роты атрада "Грозны". Сіманенка Фёдар Іванавіч, 1913 г.н., радавы, рускі, у атрадзе з 19.03.1943 года, горад Масква, пасёлак Тэкстыльшчыкі, дом14, кватэра 11, залічаны ў атрад 19 ці 29 сакавіка 1943 года. Не ўдалося высветліць, адкуль ён прыбыў. Небаў і Емяльянаў у атрадах значацца таксама з 28.03.43.
Сяргей Крукаў і Аляксандр Шахматаў прабылі ў палоне са жніўня 1941 года да ўцёкаў 27 сакавіка 1943 года. Падрабязна на лёсе кожнага спыняцца я не буду - на партале https://partizany.by/ амаль на кожнага ёсць або ўзнагародны ліст, або картка ўліку і іншыя дакументы. Адзначу толькі, што Іван Прусаў, дзякуючы якому мы даведаліся прозвішча Ванюшкі, знік без вестак падчас блакады на возеры Палік у чэрвені 1944 года.
Даведка:
Партызанская брыгада Штурмавая ўтворана ў канцы 1942г. з атрадаў "Штурм", "Грозны", "За Айчыну", "Вясна" (імя Фрунзэ). Пазней у ёй утвораны атрады: камсамольскі атрад імя Жукава, атрад імя Панамарэнкі. Дыслакацыя брыгады і атрадаў была на паўночны ўсход ад Радашковічаў, у раёне Манылаўскага лесу за Шаршунамі. Радашковічы і бліжэйшыя вёскі ў пачатку 1943г. з поўначы ўваходзілі ў зону дзеяння партызан атрадаў "Грозны" і "Штурм". Як правіла, на блізкіх і далёкіх подступах да партызанскай зоны выстаўляліся дазоры, а ў вёсках дзяжурылі групы з мясцовай аховы. Партызаны з утвораных у атрадах і брыгадах Асаблівых Аддзелаў выконвалі функцыі контрразведкі і карнага характару.

Перадумовы трагедыі
Неабходна сказаць, што да пачатку 1943 года немцы актывізавалі контрвыведніцкія мерапрыемствы, і ў лясы засылаліся рознага роду шпіёны. Праз спецгрупы па рацыі да партызанаў паступалі загады і дырэктывы аб барацьбе са шпіёнамі. На жаль, жорсткая гульня ў шпіёнаманію, у якую яшчэ да вайны ўцягнуў людзей Сталін, дала горкі плён - часта ахвярамі партызан станавіліся нявінныя людзі: ваеннапалонныя, паліцэйскія, якія ўцяклі да партызанаў, і мясцовыя жыхары, людзі са спецгруп і іншыя асобы.За два месяцы да трагедыі ў вёсцы Дворышча партызанамі «Штурмавой» была расстраляная група Вішнеўскага - разведчыкаў РУ ГШ РСЧА, якія працавалі пад прыкрыццём у Мінску, але вымушаныя былі сысці ў лясы.

Расстраляныя яны былі па некаторых ускосных дадзеных у выніку складанай «шматхадавачкі» савецкіх спецслужбаў, але крайнім застаўся камбрыг Лунін – загад № 5 ад 7 студзеня 1943 года на забойства падпісаны ім. Дарэчы, наступны загад за № 6 ад 7.01.1943 замацоўваў за брыгадай Луніна найменне «Штурмавая»:
«на основании приказа командира ОСПО (Особое соединение партизанских отрядов – командир Давид Кеймах) за № 0/21 – бригаду, где командиром тов. Лунин с сего числа именовать – бригада « Штурмовая».
За вёскай Курневічы, паблізу ад месца расстрэлу групы Вішнеўскага, дагэтуль ёсць месца, дзе знаходзіцца безназоўная магіла забітага партызанамі «парашутыста».

Мясцовыя кажуць, што на «востраве» (узвышша на полі) забілі ягоную радыстку. У 2017 годзе на «востраве» я знайшоў адзіную гільзу ад нямецкага карабіна Mauser 98k і недалёка дзве разарваныя гільзы ад пісталета.

Лагічна выказаць здагадку, што дзяўчыну маглі забіць з Маўзера 98К: адна гільза - адзін труп. Забіваў усіх "падазроных" нейкі партызан Вашкевіч, з мясцовых. Злавесны камбрыг не грэбаваў расстрэльваць дзяцей, якіх ён і яго сябар, начальнік АА брыгады Белік прымалі за шпіёнаў.
З архіву:
«Сегодня 13.01.1943г пойман с Острошицкого Гордка мальчик 13-ти лет, который оказался шпионом, подосланным городской полицией. С допроса установлено: подосланы еще 2 девушки и мальчик, возраст которых не установлен. В случае задержания таковых, командиру отряда допросить. В случае выяснения, что это они – расстрелять. Подпись – Лунин».
Таму ў тым, што п'яны Бобік-Жураўлёў угледзеў у групе знясіленых ваеннапалонных шпіёнаў і спрабаваў у гэтым пераканацца з дапамогай танных правакацый, няма нічога дзіўнага для таго страшнага часу - кампетэнцый для вядзення допытаў у яго, вядома, не было. Яго начальнік Іван Данілавіч Чугуй таксама стаў ахвярай уседазволенасці камбрыга Луніна і яго банды.
Кім быў Ванюшка
Зусім няшмат было звестак пра даваенны лёс Івана ў пачатковы перыяд вайны. У сям'і было некалькі дзяцей - Іван быў самым малодшым. На сайце «Подзвіг Народа» пару гадоў таму размясцілі ўлікова-паслужныя карткі (УПК) афіцэраў РККА. З КПК і некаторых іншых дакументаў я запазычыў наступныя звесткі, якія адлюстроўваюць жыццёвы шлях гэтага смелага хлопца ад нараджэння да нямецкага палону.Іван Цімафеевіч Кавінскі нарадзіўся 22 кастрычніка 1921 года ў станіцы Атрадная, Атрадзенскага раёна, Краснадарскага краю ў сялянскай сям'і. У 1936 годзе ён скончыў сямігодку і паступіў у Армавірскі педагагічны тэхнікум - адна з найстарэйшых навучальных устаноў поўдня Расіі. У 1939 годзе скончыў 3 курсы тэхнікума і 27 жніўня быў прызваны ў войска. У РККА, як былога студэнта, Івана перавялі вучыцца ў Арлоўскае бранятанкавае вучылішча. Ва УПК адзначана, што нямецкай мовай валодае са слоўнікам. У снежні 1939 года перавялі ў 2-е Саратаўскае танкавае вучылішча. У чэрвені 1941 года курсант Кавінскі атрымаў ваенную адукацыю - 10 чэрвеня 1941 года яму было прысвоена званне лейтэнанта. З дня заканчэння вучылішча Іван паступіў у распараджэнне камандзіра 112 танкавага палка 56 танкавай дывізіі Паўночна-Каўказскага Ваеннага Округа на пасаду камандзіра ўзвода цяжкіх танкаў. Дывізія дыслакавалася ў горадзе Армавір. Так Іван апынуўся зноў у Армавіры, адкуль ужо 29 чэрвеня 1941 года яго дывізія пачала перадыслакацыю да фронту. У ліпені 1941 года, згодна з аператыўнай абстаноўкай, 56-я дывізія пачала перафарміраванне па штаце ваеннага часу і была ўключана ў 26 механізаваны корпус. Па баявым загадзе ад 16 ліпеня № 04/ОП стваралася корпусная група ў складзе 107-й стралковай дывізіі, 444-га стралковага палка 108-й стралковай дывізіі, 6-й дывізіі народнага апалчэння, 19-й стралковай дывізіі, 685-й палка, 275-га карпуснога артылерыйскага палка, 573-га гарматнага артылерыйскага палка, 509-га артылерыйскага палка супрацьтанкавай абароны. «Руководство корпусной группой, в которой отсутствовали танковые части, возлагалось на управление 26-го механизированного корпуса, которое должно было передислоцироваться в Подмощь с задачей оборудовать и упорно оборонять рубеж: (иск.) Холмец, Дорогобуж, восточный берег реки Ужа, Ельня, восточный берег реки Десна до Светилова, не допуская прорыва противника в направлении Угры». Дывізія была перафарміравана ў 102-ю танкавую дывізію. Тут апісаны нядоўгі баявы шлях гэтай дывізіі.
Невядома, у складзе якога падраздзялення ваяваў Іван Кавінскі. Можна меркаваць, што Іван, будучы камандзірам узвода цяжкіх танкаў тыпу КВ, у складзе палка 102 ТД, нададзенай 24 ліпеня 24-й Арміі, у раёне Ельні ўвайшоў у склад групы камбрыга Кончыца, якая вяла наступальныя баі. У УПК запісана - прапаў без вестак у верасні 1941 года. Далей быў лагер, уцёкі і трагічная гібель. Праз 72 гады ён вярнуўся дадому…
Аўтар: Дзмітрый Брыштэн, краязнаўца, магістр культуралогіі – навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі
*Тэксты дакументаў прыводзяцца даслоўна з захаваннем арфаграфіі і пунктуацыі.