Навіны на першай

Дрэнна пахне. Ставок-накапляльнік гаспадарча-фекальных асадкаў пад Красным будаваць не будуць, але...

Фота з сайта kraj.by.

Рашэнне аб будаўніцтве пад Красным стаўка-накапляльніка асадкаў гаспадарча-фекальных сцёкавых вод было адменена адмысловай камісіяй, "улічваючы негатыўнае ўспрыняцце грамадствам інфармацыі пра будаўніцтсва аб'екта" і "сыходзячы з немагчымасці і немэтазгоднасці рэалізацыі плануемай гаспадарчай дзейнасці на меркаванай тэрыторыі, сыходзячы з экалагічных і звязаных з імі сацыяльна-эканамічных і другіх наступстваў яе рэалізацыі".

- Так, 6 красавіка камісія, створаная для правядзення грамадскага абмеравання справаздачы "Інстытута прыродакарыстання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе плануемага будаўніцтва, прыняла рашэнне аб немагчымасці і немэтазгоднасці будавання гэтага стаўка-накапляльніка. "Менсквадаканал" збіраецца зараз рабіць экспертызы, верагодна, каб даказаць, што мы былі не правы, - падкрэслівае Уладзімір, жыхар Краснага, які пераехаў у пасёлак 11 год таму з Гомельшчыны як раз для таго, каб жыць у экалагічна чыстым месцы.
Скрын з сайта kraj.by

А што не так?

Адмовіцца ад будаўніцтва аб'екта было вырашана пасля рэзананснага грамадскага абмеркавання, якое адбылося 30 сакавіка. Жыхары навакольных вёсак і кааператываў заявілі, што яны супраць будаўніцтва побач з іх дамамі і ўчасткамі стаўка-накапляльніка.

Скрын з дакумента на сайце minskvodokanal.by
- Я не чакаў, што так багата людзей выступяць супраць гэтага будаўніцтва. Дастаткова сказаць, што пад патрабаваннем правесці грамадскае абмеркаванне падпісалася болей 1.5 тысячы чалавек. На самім абмеркаванні зарэгістравана было болей за 500 чалавек, пасля чало рэгістрацыя была спынена, а людзі ўсё падыходзілі, - расказвае наш субяседнік.

Па яго словах, абгрунтаваных прэтэнзій і пытанняў да справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе было нямала.

- Калі гэта пруд-накапляльнік, то мяркуецца, што яго змесціва праз некаторы час некуды вывезуць, - разважае Ўладзімір. - Але ж калі я запытаўся, чаму не вывозяць гэта ўсё нібыта ўжо перапрацаванае, якое можна выкарыстоўваць недзе, з тых прудоў-накапляльнікаў, якія ўжо функцыянуюць (іх 18!), то мне адказалі, што не ведаюць, куды гэта ўсё выкарыстаць. А значыць, узнікае пытанне, што гэта не часовае захоўванне, пакладзенае ў ставок будзе там ляжаць невядома колькі часу. Але калі гэта так, то, верагодна, патрэбна рабіць зусім іншыя захады, ккаб забяспечыць бяспеку, прадухіліць забруджванне вады.

На сайце Маладзечанскага райвыканкама апублікаваны дакумент "Сводка отзывов (замечаний, предложений) по отчету об оценке воздействия на окружающую среду объекта", дзе мы знайшлі афіцыйныя адказы на гэтае і некаторыя іншыя пытанні, агучаныя зацікаўленымі жыхарамі.


Гісторыя з перадгісторыяй

Яшчэ ў 2019-м годзе тэма стаўкоў-накапляльнікаў усплывала ў СМІ.
Скрын артыкула Аксаны Красоўскай, "Анлайнер", 24 жніўня 2018 года

Вось як тады тлумачылі сітуацыю:

З артыкула вынікае, што ўжо ў 2018 годзе быў падрыхтаваны план рэканструкцыі Мінскай ачышчальнай станцыі: "...Праект уключае ў сябе непасрэдна рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў і будаўніцтва комплексу па перапрацоўцы асадка са зброджваннем, абязводжваннем, сушкай і спальваннем асадка з атрыманнем цеплавой і электрычнай энергіі для ўласных патрэб ачышчальных збудаванняў."
Скрын артыкула Аксаны Красоўскай, "Анлайнер", 24 жніўня 2018 года.
Made on
Tilda