Вялікая Айчынная вайна

Узброеныя словам. Як пробашч і настаяцель дапамагалі партызанам і заставаліся духоўнай апорай у акупаванай Беларусі

Аўтар: краязнаўца, пісменнік Алесь Раткевіч


Святары ў акупаванай Беларусі на працягу трох гадоў, выконваючы фактычна функцыі паліткамісараў, рызыкавалі сабой і сваімі роднымі і блізкімі. А многія з тых, якія паклалі свае жыцці на алтар перамогі над фашызмам, так і не былі заўважаныя дзяржавай. Толькі ўсяго крыху больш чатырох дзясяткаў беларускіх праваслаўных святароў былі ўсё ж прызнаныя ўдзельнікамі вайны. Пра тое, ці атрымлівалі такі ж афіцыйны статус прадстаўнікі іншых канфесій, - дакладна пакуль даведацца не ўдалося.


Жыхары акупаванай тэрыторыі з велізарным даверам цягнуліся да святароў і маглі да іх звяртацца па дапамогу ў любы час дня і ночы. Падчас пропаведзяў святары давалі верныя парады ў жыццёвых, патрыятычных і духоўных кірунках. У царкве ці касцёле парафіяне маглі не толькі пачуць маральныя павучанні святароў, але і атрымаць падтрымку адзеннем, абуткам, хлебам.

Святары часта хавалі ў сябе уцекачоў ваеннапалонных і партызан, падтрымліваючы з імі пастаянную сувязь. Выкарыстоўваючы свае магчымасці свабоднага перамяшчэння па акупаванай тэрыторыі, збіралі і перадавалі ў лес звесткі пра ворага.

Сотні бацюшак і ксяндзоў падзялялі ўсе цяжкасці ваеннага часу разам с беларускім народам.


"...Колькі разоў трэба было ўцякаць у лес, недасыпаць, мерзнуць, перажыць не адзін стрэс, але мая каплічка не замыкалася".


Сярод іх і ксёндз з Вілейшчыны, пробащ Батурынскага касцёла, Вацлоў Сэнк.


4 мая 1943 года Батурынскі касцёл і сама вёсачка былі спаленыя фашыстамі.

Фэст каля Батурынскага касцёла (1918 год).

Вось як пасля вайны ў сваёй кнізе «Proboszcz z goracego pogranicza» ён апісвае падзеі тых цяпер ужо далёкіх часоў, між іншым, аповед Вацлава Сэнка цалкам су­па­дае з рас­по­ве­да­мі карэн­ных жы­ха­роў - све­дак таго тра­гіч­на­га ча­су (ніжэй прыводзім вытрымкі ў перакладзе на беларускую, поўны тэкст урыўка тут - заўвага рэд.).

«...Ра­зам з Агатай, саб­раў­шы свае па­жыт­кі, з ах­во­тай па­кі­нуў­шы спале­нае Ба­ту­ры­на з кас­цё­лам, па­е­ха­лі ў Чар­вя­кі. Было нам там вельмі добра. Нарэшце там змог зажыць па-людску, а не як жывёліна. У хаце, якую мне далі, стварыў капліцу і пачаў гаспадарыць. Хутка па ва­ко­лі­цы ра­зыш­ла­ся вес­т­ка, што ў Це­ка­тоў­с­ка­га жы­ве і гас­па­да­рыць ксёндз. Па­чаў сваё душ­пас­тырс­т­ва на­но­ва, але ў зме­не­ным на­кі­рун­ку! У той кап­лі­цы спаў, еў, хрыс­ціў, вян­чаў, праводзіў свя­тую ім­шу і гэ­так да­лей. Тры­ва­ла гэ­та ад­нак не так доўга. (...)

Ад­на­го дня ўво­сень з’я­ві­лі­ся пар­ты­за­ны і пра­па­на­ва­лі з’ехаць, бо гэ­тае па­мяш­кан­не зой­ме іх ка­мен­дант. (...) Пай­шоў шу­каць новую ква­тэ­ру, вёс­ка бы­ла правас­лаў­ная і да­во­лі вя­лі­кая. На другім канцы, пад лесам, стаяў прыватны двухпавярховы дом, у якім размяшчалася школа. Прыйшоў запытаць, ці не знойдзецца для мяне месца. Гаспадыня была простая праваслаўная жанчына, удава, з двума сынамі і ня­вес­т­кай ста­рэй­ша­га трэ­ця­га сы­на, які быў арыш­та­ва­ны. Ахвотна адпусціла месца «колькі хацеў» – два пакоі пад страхой (на гарышчы) і пустую школьную залу. У зале падрыхтаваў алтар і зрабіў у ёй капліцу, а ў пакойчыках на гарышчы пасяліўся з Агатай. (...)

Дзе­сь­ці ў кан­цы ве­расня ці ў па­чат­ку кас­т­рыч­ні­ка, іду­чы ў су­сед­нюю вёску, заў­ва­жыў ня­мец­кія са­ма­лё­ты, якія яе бам­бі­лі. А дру­гая, якая зна­ходзі­ла­ся ў дру­гім нап­рам­ку, ужо цалкам га­рэ­ла. Было гэта недалёка і было відаць усё як на далоні. Колькі было моцы пабег да сваёй кватэры. Людзі з маёй вёскі ўжо гэта ўбачылі, пачалі выкідаць усё з хат і выносіць у лес, нягледзячы на тое, што надыходзіў вечар. Скончы­лася ўсё на ўзрушэнні.

Чакалі вестак з пацярпелай вёскі. На шчасце, там ніхто не загінуў, толькі вёска ўся пайшла з дымам. Як высветлілася, немцы скідвалі запальныя бомбы і абстрэльвалі людзей з вышыні з кулямётаў. Новы ўсп­лёск і но­вая тра­ге­дыя. Вёс­кі, якія не спалілі, бы­лі зніш­ча­ныя звер­ху.

Цэ­лы кас­т­рыч­нік уна­чы спа­лі ў ха­тах на «адно во­ка», а цэ­лы­мі дня­мі сядзе­лі ў лесе. Прыйшла чарга і на нашу вёску Чарвякі. Па поўдні пачалася бамбёжка і абстрэльванне нашай вёскі. Хутка яна апынулася ў полымі, а мы за гэтым назіралі з лесу. Калі пачало цямнець, немцы адляцелі. Вёска дагарала. Ратаваць раней яе не было магчымасці, бо людзей абстрэльвалі з самалётаў. Толькі пасля іх адлёту людзі пачалі ратаваць тое, што яшчэ можна было. Ратавалі ўсю ноч. Некалькі дамоў, у тым ліку і наш, ён знаходзіўся на водшыбе пад лесам, ацалелі.

Шмат пагарэльцаў, якія страцілі ўсё, прытуліліся ў нашым доме. У зале, дзе была капліца, засялілася некалькі сем’яў. Людзі ляжалі адзін каля аднаго. Пакойчыкі на гарышчы засталіся ў мяне. У адным зрабіў каплічку, у другім была мая спальня і гэтак далей. Пачалося жыццё пад пагрозай, але ў грамадзе. Людзі былі хоць і праваслаўныя, але вельмі зычлівыя. Іш­лі позняя во­сень і зі­ма.

Нем­цы пры­пы­ні­лі бам­бёж­кі і да­лі нам спа­кою. Да кап­ліч­кі па­ча­лі пры­ходзіць людзі. Маё душпас­тыр­с­т­ва на­гад­ва­ла мі­сію дзесь у джун­г­лях, то­ль­кі замест зве­ра­нят бы­лі дзі­кія людзі, але з гэ­тым не­як ужыва­ла­ся. Найгорш было тое, што не хапала віна імшовага і аплатак, хоць астатняе выпякаў сам.

Агата здабыла недзе пшаніцы, змалола ў жорнах, перасеяла чорную муку на чыста пшанічную. Мясцовы каваль па маім прыкладзе зрабіў форму для выпечкі аплатак. Атрымліваў з яе танюсенькае прасянае печыва, падобнае да жыдоўскай мацы. А віно мне дасталі партызаны. Адзін, на кані, прывёз мне маленечкую бутэлечку віна ад ксяндза аж са Смаргоні. Мусіў яго пачаставаць за гэта, чым меў. Відаць, я ў партызан быў на добрым рахунку. Яны былі ўладарамі цэлай ваколіцы. У кожнай ацалелай вёсцы ці ў спаленай сядзеў іх прадстаўнік, лічыўся іх камендантам. Без яго дазволу нельга было нікуды рушыць. Наш малады камендант Пашка жыў са сваімі людзьмі ў нашай хаце пада мной.

(...) Акрамя вайны і небяспекі квітнела п’янства, застоллі і гулянкі дзень у дзень. Было мне вельмі гэта так непрыемна сядзець сярод гэтай галоты і залежаць ад іх ласкі. Меў з імі і прыгоды. Вяртаўся аднаго разу вечарам у сваю кватэру, а тут каля дзвярэй на кані стаіць узброены абарванец. Такі п’яны, што ледзь трымаецца ў сядле. (...)А як высветлілася, начальнікам апынуўся гэты п’янтос на кані, якому і падпарадкоўваўся наш кватарант-партызан. «Ты кпіш з мяне, – крычыць, – з такімі мы хутка». Выцягнуў рэвальвер, каб мяне застрэліць. (...) На другі дзень я ішоў з хлопцам у бок Брыгідава, а тут раптам з кустоў узнік той самы партызан-начальнік, але пешшу, каня трымаў за аброць. Падумалася, што тут ужо мне канец. Тым часам ён звяртаецца да мяне: «Вы хто?» Адказваю: «Ксёндз з Батурына». Працягвае мне руку, вітаецца і прамаўляе: «Даўно хацеў з Вамі пазнаёміцца, шмат чаго добрага пра Вас чуў».

(...) Жыў у той школе з восені 1943 да вясны 1944 года. Не адзін раз чуў, што немцы набліжаюцца.

...Колькі разоў трэба было ўцякаць у лес, недасыпаць, мерзнуць, перажыць не адзін стрэс, але мая каплічка не замыкалася – адпраўляў імшу, хрысціў, вянчаў, маліўся па ня­бож­чы­ках. Ездзіў, крыху радзей, у далейшыя ваколіцы з маімі місійнымі справамі».

Пасля перамогі не толькі палітычнае становішча святароў, але і іх асабістая сціпласць не дазволілі выявіць і ацаніць іх ролю і заслугі перад Радзімай у поўным маштабе. Нават нешматлікія тыя, хто ўсё ж быў заўважаны савецкім камандаваннем і ўдастоены вышэйшых баявых ваенных узнагарод, усё роўна застаюцца ў цені.


"...Запражэ кабылку і паехаў паволі - было, што і да Мінска, і да Вільні. А там уся здабытая партызанамі інфармацыя: аб колькасці войскаў, аб тэхніцы, аб аперацыях, якія плануюць, — усё!"


Сярод іх ёсць і мой зямляк з Вілейшчыны, настаяцель Латыгольской царквы, пратаіерэй Віктар Васільевіч Бекарэвіч.

У нашыя дні ў Краснаярску жывуць нашчадкі айца Віктара — ўнучка Таццяна (яе муж — таксама святар, пратаіерэй Алімпій Багінскі) і праўнук, настаяцель храма Аляксандра Неўскага пратаіерэй Павел Багінскі. Тут і ніжэй фота з матэрыяла Надзеі Ільчанка "Партызанскі бацюшка" на сайце kasdom.ru, 4 мая 2020г.

Святар быў сувязным партызанскага атрада імя Рыгора Катоўскага ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці, пазней уступіў у партызанскі атрад імя Міхаіла Фрунзе, які дзейнічаў на тэрыторыі гэтай жа вобласці.

Ілюстрацыя з матэрыяла кандыдата гістарычных навук Міхаіла Чудаева на сайце belta.by, 2 ліпеня 2019г.

У лютым 1944 года Віктар Бекарэвіч перадаў падпольнаму Маладзечанскаму РК КП (б) Б і падпольнаму РК ЛКСМБ 5100 рублёў. Штабам партызанскага руху БССР 24 лістапада 1944 года айцу Віктару была выдадзена афіцыйная даведка аб тым, што ён быў сувязным партызанскага атрада імя Рыгора Катоўскага з 1 мая 1943 года па 28 чэрвеня 1944 года.
Ілюстрацыя з матэрыяла кандыдата гістарычных навук Міхаіла Чудаева на сайце belta.by, 2 ліпеня 2019г.

Гэта толькі кароценькая даведачка пра гэтага чалавека. Пра яго складаны лёс і барацьбу супраць фашысцкіх акупантаў вельмі падрабязна апісаў у сваёй кнізе «Латыгальскі Летапіс» ураджэнец Латыголя краязнаўца і пісьменнік Аляксандр Стэфановіч Плавінскі. А вось як пра свайго продка расказваюць яго нашчадкі (поўная версія матэрыята тут, прыводзім вытрымкі - заўвага рэд.).

"...Бекарэвічы - старажытны род святароў, вядомы яшчэ з сярэдніх стагоддзяў. У дакументах Санкт-Пецярбургскага архіва ад 1640 года маецца запіс аб нашым далёкім продку, які быў пратаіерэем ў адной з памесных цэркваў.

Пасведчанне аб дваранстве / фота: сямейны архіў Багінскіх.

У 1935 годзе Віктар скончыў Віленскую духоўную семінарыю і быў накіраваны ў вёсачку Ілья. Тут жа, у Ільі, айцец Віктар сустрэў каханне ўсяго жыцця - маладую гімназістку Сашу Альбаву, таксама дачка святара. У 1939 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, да гэтага была тэрыторыяй Польшчы. А малады святар з жонкай і двума дочкамі (пазней у сям'і з'явіліся яшчэ адна дачка і доўгачаканы сын) быў накіраваны настаяцелем ў вёсачку Латыголь (...).

- Дзядуля быў сувязным партызан усю вайну, - працягвае Таццяна Багінская. - Спачатку, праўда, да яго доўга прыглядаліся, ці надзейны чалавек, ці можна яму давяраць - не аднойчы правяралі, без гэтага ў тыя дні ніяк. Бывала ж, раніцай да яго партызаны прыходзяць, а ў абед таго ж дня — немцы. Неяк, ён распавядаў, зайшлі да яго трое партызан, а тут немцы наляцелі, на матацыклах у двор заехалі. Партызаны імгненнем падняліся на гарышча. Нямецкага дзед не ведаў, меў зносіны з імі больш жэстамі, за стол пасадзіў - без гэтага таксама ніяк, інакш што б было? А мая мама (яе Арыяднай звалі, ёй тады года было 3) бегала побач.

І вось фашысты дзеду пра нешта кажуць, а ён зразумеў толькі, што гаворка пра партызан ідзе - маўляў, дзе? І тут мама пальчык уверх падымае і кажа: "дзядзькі там".

Святар з жонкай абмерлі, бо даведайся немцы, што на гарышчы партызаны, расстралялі б усіх. Але, на шчасце, на малую ніхто не звярнуў увагі, ды і па-руску немцы не разумелі.

- Ён часта вазіў данясенні ад партызан, куды патрабавалася. Запражэ кабылку, сядзе ў подряснічку сваім і паехаў паволі - было, што і да Мінска, і да Вільні. А там уся здабытая партызанамі інфармацыя: аб колькасці войскаў, аб тэхніцы, аб аперацыях, якія плануюць - усё! Двойчы збіраў сярод вернікаў грошы на патрэбы партызан: адзін раз - 15 000 савецкіх рублёў, другі - 5 100 рублёў.

(...) Нацысты тут зверствавалі, не саромеючыся ў сродках. Асабліва даставалася яўрэям (Халакост у Вілейскім раёне — задакументаваны гістарычны факт). Масавыя расстрэлы яўрэяў і іншага мірнага насельніцтва яны называлі "акцыямі". На такія "акцыі" клікалі часам і айца Віктара.

- Паказальныя масавыя расстрэлы былі пастаянна, і дзядулю часам клікалі, так, - распавядае ўнучка святара. - Ён спрабаваў упрасіць, каб памілавалі. Яго, вядома, ніхто не слухаў, але, па меншай меры, яму дазвалялі благаславіць людзей на сыход з жыцця. Рэдка, але дазвалялі ... неяк мімаходам распавядаў, што аднойчы ўдалося выратаваць аднаго чалавека, і расстрэл яму замянілі канцлагерам. Далейшага лёсу яго дзядуля не ведаў, але такі выпадак быў. 

Узрыўчатку партызаны захоўвалі ў яго ў хляве: узарвуць эшалон, потым прыходзяць на званіцу - глядзець у бінокль на вынік. І разумееце яшчэ якая штука, у Латыголі ўсе ведалі, што дзядуля супрацоўнічае з партызанамі, усе да аднаго. Але ніхто яго не выдаў.


Айцец Віктар і матушка Аляксандра разам пражылі больш за 60 гадоў, і заўсёды ён яе ласкава называў Шурачкай / фота: сямейны архіў Багінскіх.

(...) Мірны час прынёс у дом святара свае клопаты - трэба было брацца за аднаўленне. Шмат у чым бацьку Віктару дапамагала тое, што на кіруючых пасадах амаль ва ўсіх структурах улады апынуліся былыя партызаны, якія яго добра ведалі. І баявое партызанскае братэрства яго падтрымлівала. Так яму ўдалося дамагчыся, каб у школе Латыголі замест сямігодкі адкрылі дзесяцігодку".

Латыгольская царква была адзінай у БССР, дзе аж да ад'езду партызанскага бацюшкі здзяйсняліся хросныя хады.

1951 годзе ён быў благачынным Вілейскай акругі, потым настаяцелем Свята-Анінскага храма ў Стоўбцах і благачынным. Затым яго перавялі ў Мінск - у 1960 годзе прызначылі настаяцелем храма Аляксандра Неўскага пры Вайсковых могілках і сакратаром епархіяльнага ўпраўлення. У 1970 годзе айцец Віктар стаў настаяцелем Свята-Нікольскага сабора ў Вене, дзе пражыў 9 гадоў. Пасля вяртання на радзіму зноў стаў настаяцелем храма Аляксандра Неўскага ў Менску. Айцец Віктар памёр у 2002 годзе на 87-м годзе жыцця.


"Хочацца верыць, што пачатае намі паслужыць прыкладам для іншых неабыякавых грамадзян, і будзе ўвекавечана памяць усіх ветэранаў-святароў".


У 2021 годзе краязнаўцы і пісьменнікі Аляксандр Раткевіч і Аляксандр Плавінскі пры падтрымцы мясцовых жыхароў і майстроў з Вілейкі ажыццявілі праект па ўвекавечанні памяці айца Віктара Бекарэвіча каля Латыгольской царквы.

Сціплы мемарыяльны знак для Латыгольскай царквы ў памяць партызанскага бацюшкі Віктара Бекарэвіча стаў першым ў Беларусі помнікам святару - удзельніку Вялікай Айчыннай вайны. Дарэчы, сярод узнагарод ветэрана - Ордэн Айчыннай вайны II ступені, медаль "Партызану Айчыннай вайны", медаль Жукава і інш.

Хочацца верыць, што пачатае намі паслужыць прыкладам для іншых неабыякавых грамадзян і будзе ўвекавечана памяць усіх ветэранаў-святароў. Спадзяюся на тое, што ў недалёкай будучыні будзе выдадзена кніга "Памяць", у якой будуць улічаныя ўсе святары розных канфесий, якія падчас акупацыі не збеглі ад вайны і не кінулі сваіх вернікаў адных на волю лёсу. Я больш чым упэўнены, што гэта паспрыяе міжканфесійнаму згуртаванню ў грамадстве і паслужыць пацвярджэннем таго, што ў нас - ніхто не забыты і нішто не забыта! А роля беларускага духавенства ў другой сусветнай вайне і заслуга яго перад Радзімай будзе высока ацэненая.
Made on
Tilda