"Чыстая мапа" - сэрвіс для абазначэння месцаў вакол Радашоковічаў і непасрэдна ў самім пасёлку, дзе патрабуецца прыбраць смецце, або наадварот - дзе нехта па сваёй ініцыятыве вярнуў прыродным краявідам першапачатковую чысціню і сістэматычна падтрымлівае іх ў належным стане.
Як гэта працуе
- З дапамогай нашага telegram-бота @RadaskovichyBot вы нам падказваеце, дзе ў пасёлку і вакол яго прыемныя мястэчкі забруджаны смеццем, або наадварот - дзе вы самі або нехта прывёў у парадак тэрыторыю і там зараз прыемна адпачыць або проста прайсціся.
- Мы наносім падказаныя нам маршруты і кропкі на мапу.

Дарэчы, нагадваем, як працуе гэтая сістэма:

І навошта гэтая "Чыстая мапа"?
- Каб людзі, якія маюць час і натхненне зрабіць нешта карыснае для пасёлка і яго жыхароў, бачылі, дзе іх намаганні будуць найбольш эффектыўнымі.
- Каб людзі, якія адпачываюць у прыгожых месцах вакол Радашковічаў, ведалі, куды можна аднесці смецце, каб не забруджваць прыемнае месца для адпачынку.
- Каб людзі, якім не ўсё роўна, на сваім прыкладзе вучылі наступнае пакаленне ачышчаць і берагчы краявіды пасёлка, таму што яны годныя такіх намаганняў.
Дзякуй усім, каму не ўсё роўна! Чакаем вашых паведамленняў сюды @RadaskovichyBot.