Навіны на першай

Вольны квэст "5 кропак": як мімаходам ачысціць ад смецця берагі рэчак

Падтрымліваць чысціню і парадак на берагах Вязынкі і Гуйкі не так складана, як здаецца. Дастаткова далучыцца да вольнага квэсту "5 кропак" - і ў вольны час або проста мімаходам прайсці па маршруце, паказаным ніжэй. У адзначаных кропках знаходзяцца мяшкі для смецця, куды людзі, якія бавілі вольны час на берагах, сабралі за сабой пустую тару і другія адкіды. Мяшкі трэба апаражніць або пакінуць на іх месцы новыя пустыя, а смецце данесці да кантэйнераў на фінішы маршрута.
Дарэчы, ў зімовы час квэст праходзіць нецікава - не сезон, зусім другая справа - з вясны і да першых маразоў!
"Ну і нашто гэта мне?" - пытаецеся? Каб, асабліва не напружваючыся, зрабіць прыгожа сабе і тым, хто побач. А ўдзельнічаць ці не, кожны вырашае для сябе сам, на тое і квэст - вольны.

Made on
Tilda