Вялікая Айчынная вайна

Мірнае жыццё, аблігацыі, размініраванне. Якім быў май 1945-га для Радашковічаў і іх наваколля

9 мая. Дзень Перамогі... Дзень Памяці. Дзень Смутку. У кожнага гэты дзень некалі выклікаў практычна ідэнтычныя асацыяцыі. І веялі яны савецкім ура-патрыятычным пафасам, які набыў характэрныя рысы ў 1965-м годзе, калі ў СССР гэты дзень вырашылі пачаць адзначаць з размахам. З гэтага года бярэ пачатак маштабная кампанія па ваенна-патрыятычным выхаванні, якая закранула ўсе пласты насельніцтва, але гэта тэма асобнай публікацыі. А мы для вас падрыхтавалі невялікі экскурс у Радашковіцкі раён, Маладзечанскай вобласці БССР у 1945 годзе.

"Дадим свои средства в заем государству!"

У нядзелю 6 мая 1945 года, напярэдадні падпісання Германіяй капітуляцыі, у Радашковічах выходзіць 60-ы нумар раённай газеты "Знамя Ильича". Сустракае нас з тытульнай старонкі лозунг «Дадим свои средства в заем государству! Превратим подписку на Четвертый Государственный Военный Заем в могучую демонстрацию советского патриотизма!».
Вось так выглядае арыгінал 4-га ДзВП. Прыгожы буклет фармату А6 якаснага друку, як і трэба дзяржаўнай фінансавай пазыковай каштоўнай паперы - ваеннай аблігацыі.
У маім архіве ёсць тры арыгіналы ДзВП - 2-і, 3-і і 4-ы. Вось невялікая вытрымка з публікацыі ў газеце "Знамя Ильича" ад 6 мая 1945 года (гл. вышэй) аб тым, што ён уяўляў сабой і для чаго быў патрэбны:
"Война потребовала от нашего государства огромных денежных средств для обеспечения Красной Армии вооружением и боеприпасами. Основным источником доходов государственного бюджета служат трудовые накопления, создаваемые в нашем народном хозяйстве. Очень важное значение имеют средства, поступающие в бюджет в виде добровольных взносов. Среди них самое видное место занимают взносы по подписке на государственные займы. Они служат постоянным и непрерывно растущим источником доходов советского бюджета. Реализация каждого займа проходит в нашей стране как демонстрация морально-патриотического единства народа, его верной любви и преданности отечеству. В годы войны еще ярче проявились патриотические чувства народа. Третий Государственный Военный Заем, выпущенный в 1944 году на 25 миллиардов рублей, был реализован на 29 миллиардов. Четвертый Государственный Военный Заем выпущен 4 мая в 16 часов. Сумма выпуска 25 миллиардов рублей. Срок займа - 20 лет. Поступившие средства еще больше укрепят мощь нашей страны, приблизят час окончательного разгрома фашизма».
Вікіпедыя:
"Ваенныя аблігацыі — даўгавыя каштоўныя паперы, выпушчаныя ўрадам у мэтах фінансавання ваенных аперацый падчас вайны. Такія аблігацыі садзейнічаюць назапашванню сродкаў для вядзення вайны і адначасова даюць магчымасць грамадзянам краіны ўсвядоміць сваё дачыненне да ваенных дзеянняў. Такая сістэма выкарыстоўваецца як сродак барацьбы з інфляцыяй, бо грошы вымаюцца са звароту да канца вайны. Фармальна купля ваенных аблігацый была справай добраахвотнай, але фактычна насіла абавязковы характар. Пачынаючы з 1942 года працоўныя і службоўцы штогод падпісваліся на суму, роўную іх месячнаму заробку, якую павінны былі выплаціць на працягу дзесяці месяцаў. Гэта быў абавязковы мінімум, ніжэй за які нельга было апускацца. Афіцэры Чырвонай Арміі падпісваліся на 170% ад месячнага акладу, а генералы - на 200%. Віталася аднаразовае ўнясенне ўсёй сумы або большай яе часткі наяўнымі грашыма. Утрыманні па падпісцы праводзіліся штомесяц».
Дарэчы, у вышэй названым нумары газеты чытаем:
"Третий Государственный Военный Заем, выпущенный в 1944 году на 25 миллиардов рублей, был реализован на 29 миллиардов. Только по нашему району распространено облигаций на один миллион 140* тысячи рублей. Эти средства были использованы для вооружения Красной Армии и ликвидации последствий нашествия фашистских орд на СССР".
Стымуляваць насельніцтва павінны былі не толькі патрыятычныя пачуцці, але і памер сумы выйгрышу. Такая вось латарэя 40-х. На абароце пазыкі была поўная інфармацыя аб выйгрышным патэнцыяле. Цытуем коратка:
«Выигрышный выпуск Четвертого Государственного Военного Займа выпущен на 20 лет — с 1 сентября 1945 года по 1 сентября 1965 года - в облигациях достоинством в 500, 200, 100, 50 и 25 рублей. Выигрышный выпуск займа делится на разряды по 100 миллионов рублей в разряде. Каждый разряд состоит из 20.000 серий. Серии каждого разряда имеют номера с № 60001 по № 80000. Облигации в каждой серии имеют номера с № 01 по № 50.

По облигациям выигрышного выпуска весь доход выплачивается в виде выигрышей. Выигрыши установлены в размере 50.000, 25.000, 10.000, 5.000, 1.000, 500 и 200 рублей на облигацию в 100 рублей, включая нарицательную стоимость облигации (сто рублей).

В тиражах выигрышей на каждый разряд выигрышного выпуска, т. е. на каждые 100 миллионов рублей этого выпуска займа, разыгрывается следующее количество выигрышей (см. таблицу выше).

Не выигравшие облигации выигрышного выпуска займа погашаются (выкупаются) по их нарицательной стоимости с 1 сентября 1950 года в течение 15 лет, остающихся до конца срока займа. Из каждых 100 миллионов рублей выигрышного выпуска займа выкупается: в 1950—1955 гг. — по 2.500.000 рублей, в 1956—1960 гг.— по 4.200.000 рублей, в 1961—1965 гг. — по 6.200.000 рублей ежегодно. Облигации займа и выигрыши по ним освобождаются от обложения государственными и местными налогами и сборами».

Збор трафейнай зброі, размініраванне і мірнае жыццё

У чацвер 10 мая 1945 года ў Радашковічах выходзіць 61-ы нумар раённай газеты «Знамя Ильича». Цытуем (часткова) тытульную старонку:
«День ПОБЕДЫ - всенародный праздник. Жестоко просчитался враг, объявив войну Советскому Союзу. Опьяненный легкой победой в Западной Европе он рассчитывал молниеносным ударом стереть с лица земли Советское государство. Но не так вышло. Советский народ поднялся на защиту своего Отечества. В жестокой борьбе росла и крепла его военная мощь. Защищая благородные цели и задачи народа. Красная Армия привлекла симпатию мирового человечества… Для совместной борьбы против врага всего человечества к Советскому союзу присоединились армии великих государств Англии и США. Красная Армия, после исторической битвы под Сталинградом, вырвала инициативу наступления из рук фашистской армии. Преодолевая упорное сопротивление врага, она шаг за шагом освобождала родную землю… Грянул сорок пятый, победный год. Рука мести обрушилась на Германию. Немцы лишились завоеванных "жизненных пространств" и оказались в стальных тисках между двумя фронтами. Удар за ударом потрясал фашистское логово. Обессиленная нацистская армия капитулировала 8 мая 1945 года. День победы стал всенародным праздником. Народ-герой, народ-богатырь стяжал себе неувядаемую славу. Нет предела радости и торжества народного. После четырехлетней упорной борьбы на фронте и - труда в тылу наш народ получил возможность снова мирно трудиться и жить».
Трохі ніжэй чытаем: «ПОМОЩЬ СЕМЬЯМ ФРОНТОВИКОВ. В деревне Уше, Ушанского сельсовета, организована помощь тягловой силой семьям фронтовиков и инвалидам Отечественной войны. Так Михаловский Александр и Колыско Александр помогают обрабатывать почву Михаловской Натальи и Колыско Марии». Падпісаў нататку інкогніта дэпутат вёскі Уша. Чаму інкогніта? Магчыма, таму што пачынаючы з зімы-вясны 1945 г. актывізаваўся антысавецкі супраціў і бандытызм, пра што таксама дастаткова падрабязна надрукавана ў пратаколах Радашковіцкага райкама КП(б)Б.
Фрагмент арыгінальнага тытульнай старонкі архіўнай справы Радашковіцкага райкама КП(б)Б за 1945г.

Крыху пра тое, што абмяркоўвалі на сходах органы мясцовай улады ўвесну 1945 года. Пасяджэнні Бюро райкама КП(б)Б (заканадаўчага, распарадчага і кантралюючага органа савецкай улады) праводзіліся штомесяц у другой палове месяца. У аб'яднанай Пастанове Радашковіцкага райвыканкама і райкама КП(б)Б "О государственном плане развития с\хоз. района и о мероприятиях успешного проведения весеннего сева в р-не на 1945" адзначана па раёну:
«сожжено [в годы нацистской оккупации] полностью деревень и местечек – 7, частично – 18. Угнано в немецкое рабство – 498 человек, в т.ч. женщин 167. Замучено, сожжено и расстреляно 5675 советских граждан [цифра преуменьшена, т.к. точных данных на этот период собрано не было. Основные цифры приходятся на Холокост в районе]. Угнано 3300 лошадей, вывезено и уничтожено 7200 коров, 4700 свиней, 8200 овец, 5200 птиц. Сожжено и разрушено школ – 18, больниц – 2, сельсоветов – 9, изб-читален – 3».
З пратакола № 24 ад 25.04.1945г. вынікае, што ў Радашковіцкім, Красненскім, Уланаўскім, Пятровіцкім с/саветах павінны быць створаны харчовыя фонды дапамогі сем'ям ваеннаслужбоўцаў, партызан, якія загінулі, і інвалідаў Айчыннай вайны. Ніжэй публікуем скан фрагмента арыгінальнага ліста пратакола.
Фрагмент арыгінальнай старонкі пратакола №24 ад 25.04.1945г. Радашковіцкага райкама КП(б)Б.

Дзейны ўдзел у размініраванні раёна ад боепрыпасаў і зборы трафейнага ўзбраення ў 1945 годзе правялі члены раённай арганізацыі Таварыства Асавіяхім (2543 члены на красавік 1945г.) пры падтрымцы мясцовага насельніцтва.
Як збіралі трафейнае ўзбраенне пасля вайны, мне расказваў сябар (са слоў дзеда), а таксама мужчына гадоў 60-ці (гэта было ў 1998 годзе). Сябар Аляксей расказаў, што яго дзед, будучы маладым чалавекам, пачуў у лесе гук стрэлаў з аўтаматычнай зброі. Высветлілася, што страляніну з трафейнага аўтамата вялі падлеткі. Забраўшы зброю ў дзецюкоў, дзед майго сябра ўтапіў аўтамат у балоцістай пойме ракі. Было гэта ў раёне вёскі Павязынь. А ў 1998 годзе адзін мужчына мне расказаў пра тое, што, будучы падлеткам, адразу пасля вайны ў лесе ён з сябрамі знайшоў нямецкі кулямёт. Было гэта ці то ў в. Дубрава, ці то ў в. Валодзькі. І там і там ёсць высокія ўзгоркі.
«Пацанва» ўсталявала кулямёт на горцы і прынялася паліваць агнём паветра над вёскай. Мужчына казаў, што асаблівую прыгажосць відовішча надаваў не толькі грукат стрэлаў, але і трасіруючыя кулі, якія пакідалі за сабой агністы след. Хлопцаў неўзабаве разагналі дарослыя, кулямёт забралі яны ж.
Фрагмент арыгінальнай старонкі пратакола №24 ад 25.04.1945г. Радашковіцкага райкама КП(б)Б.

Тое, пра што не пісалі ў газеце. З пратакола № 24 ад 25.04.1945г.:
"Созданный штаб по разминированию работой не руководит, не организовал своевременной мобилизации людей на курсы по разминированию для райосоавиахима и этим самым не подготовлены кадры по объему плана работы. Создана одна команда в количестве 21 человек, которая часто делает прогулы в работе за отсутствием транспорта… Райвоенкомат самоустранился от ответственности приёма собранного трофейного оружия, боеприпасов. В результате чего большое скопление оружия и боеприпасов скопилось на складах осоавиахима. В виду недостаточной работы по разминированию и сбору трофеев по району имеется 122 несчастных случая».
Удумацца толькі! На май 1945 года - 122 няшчасныя выпадкі! А колькі іх было да таго і пасля?

Што тычыцца размініравання, то трэба растлумачыць, што мерапрыемствы па суцэльнаму размініраванню праводзіліся на тэрыторыі Беларусі нават у 1980-я і 90-я гады і былі згорнуты з-за адсутнасці фінансавання ў сярэдзіне 1990-х. Пасля вайны ад выбуху боепрыпаса загінуў першы сын майго
дзеда Валянцін - яму тады было 15 гадоў.

У ліпені 2014 года мне паведамілі, што ў лесе ў раёне ачышчальных збудаванняў за домам адпачынку "Подорожник" ляжыць снарад, які не разарваўся. Я паведаміў у органы МУС, а тыя выклікалі сапёраў і там жа падарвалі "рэха вайны". Зямля да гэтага часу моцна нашпігаваная смерцю.
Той самы «ВНП» (выбухованебяспечны прадмет), які не ўзарваўся.

Увекавечанне памяці загінулых байцоў Чырвонай Арміі, партызан і ваеннапалонных у Радашковічах

Упершыню публікуем здымак брацкіх магіл у Радашковічах, якія былі размешчаны ў скверы. Брацкіх магіл у 1951 годзе было дзве - адна з экіпажам капітана А.С. Маслава з 207-га авіяпалка (на фота злева), другая - брацкая магіла воінаў і партызан (на фота справа), якую перанеслі сюды з цывільных могілак пасёлка.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у г.п. Радашковічы (помнікі ўстаноўлены ў жніўні 1951г.)
Праз некалькі гадоў абедзве магілы перанеслі на грамадзянскія могілкі, дзе ўсталявалі фундаментальны помнік, які і сёння знаходзіцца на тым месцы. На заднім плане здымка, які можна датаваць пазней жніўня 1951 года, справа відаць будынак млына, а злева – нявызначаную пабудову і за ёй будынак сярэдняй школы, які знеслі ў 2019 годзе.
Made on
Tilda