Як можа працаваць сістэма
На сумленні і павазе да самога сабе :) О, ведаю, што наіўна. Але можам паспрабаваць зрабіць воть так:- Народ кідае смецце не абы дзе па дарозе, а ў прапанаваныя сметніцы. Для гэтага трэба, каб як мага больш народу ведала, што яны ўвогуле існуюць. Калі ласка, раскажыце пра іх знаёмым.
- Калі мяшок са смеццем напаўняецца, яго любы з нас, жыхароў пасёлка, можа выцягнуць з бочкі, а замест поўнага ўсталяваць свежы. Запас мяшкоў прадугледжаны канструкцыяй бочкі. Калі ласка, не забірайце іх для асабістых гаспадарчых патрэб :)

- Мяшок са меццем трэба данесці да бліжэйшага сметніка або пакінуць там, дзе яго гарантавана забяруць камунальнікі, якія аб'язжаюць пасёлак па графіку.
Вялікі дзякуй тым, хто падтрымлівае прапанаваны сэрвіс. Такія людзі ёсць. І іх намаганні бачныя. Шчыры дзякуй!
Чаму сістэма буксуе ўжо на самым старце?
- Псуюць бочкі-сметніцы. Паверце, вельмі не хочацца, каб і ў гэты раз атрымалася, як у мінулы.

- Людзі не хочуць выкідваць смецце ў сметніцы і пакідаюць яго там, дзе "адпачываюць". Асабліва добра гэта відаць на тэрыторыі старых яўрэйскіх могілак.
Патрэбна вашая дапамога!
Калі вам даспадобы прапанаваная сістэма збору смецця і падтрымання парадку на рэчках, калі ласка, падтрымайце яе. Многага не спатрэбіцца - перагледзьце папярэднія пункты. Калі ёсць сустрэчныя прапановы - пішыце ў telegram-бот @RadaskovichyBot.Акрамя гэтага, патрэбна дапамога:
- Прывесці бочку-сметніцу, паспасаную на дзюкеры, у належны стан: забраць з дзюкера, зачысціць і пафарбаваць (фарба ёсць, транспарту няма!)
- У хуткім часе такая ж бочка-сметніца будзе ўсталявана на Пясках, бераг Вязынкі. Будзе паблема - няма транспарту, каб забіраць адтуль мяшкі з сабраным смеццем. Калі ласка, калі там адпачываеце і маеце магчымасць вывезці адтуль саборанае смецце, - вывывозьце.

Калі нехта хоча дапамагчы - калі ласка, звяжыцеся са мной праз telegram-бот @RadaskovichyBot.
UPD.
На Пясках (бераг Вязынкі) бочку-сметніцу таксама ўсталявалі. Калі ласка, карыстайцеся і прыглядайце за парадкам :)

Дзякуй. Спадзяюся на чалавечнасць.
Рэдактар сайта, Н Ко.