Навіны на першай

"Многія да гэтага гатовыя". Навошта ў пасёлку кантэйнеры для збору пратэрмінаваных медыкаментаў

У Радашковічах мае сэнс арганізаваць цэнтралізаваны збор лекаў, у якіх мінуў тэрмін прыдатнасці.
У гэтым упэўнена настаўніца хіміі Радашковічскай сярэдняй школы Таццяна Аляшкевіч. Каля двух гадоў таму яна сама захапілася экалогіяй і на практыцы зацікаўлівае гэта тэмай школьнікаў.
Арганізацыяй збора фармакалагічнай пратэрміноўкі Таццяна Ігараўна занялася ў мінулым годзе, калі разам з дзецьмі прымала ўдзел у інфармацыйнай кампаніі "Лекам не месца ў ежы і вадзе". Яе арганізатарам быў Цэнтр экалагічных рашэнняў, які займаўся папулярызацыяй экалагічна дружалюбнага ладу жыцця і прынцыпаў устойлівара развіцця ў Беларусі.



Пад час акцыі юныя экаактывісты правялі інвентарызацыю больш за 100 хатніх і аўтамабільных аптэчак жыхароў пасёлка.

- Знаходзілі лекі, тэрмін прыдатнасці якіх скончыўся яшчэ ў пачатку 2000-х! Да таго ж людзі сталага ўзросту вельмі цяжка развітваліся са сваімі састарэлымі аптэчкамі, дзе не праводзілі рэвізію гадамі. Там па значна зацяганаму знешнему выгляду ўпаковак часта было зразумела, што такія сродкі ўжываць адназначна нельга, а людзі казалі: "А што такога? Мне нармальна", - распавядае Таццяна Ігараўна.

Анкетаванне, якое таксама праводзілася падчас інфармацыйнай кампаніі, паказала, што жыхары Радашковічаў гатовыя прыносіць сапсаваныя лекі ў спецыяльныя кантэйнеры, калі яны з'явяцца ў аптэках або супермаркетах, напрыклад, у "Віталюры".



- Кампанія даўно скончылася, але і дзеці, і дарослыя нярэдка перадаюць мне знойдзеную пратэрміноўку, мне нават нагадваць аб гэтым нікому не патрэбна. Відавочна, ім гэта важна, ініцыятыва іх дакладна зачапіла, - падкрэслівае наша субяседніца.

Таццяна Аляшкевіч гатова сама сартаваць сабранае ў пасёлку і вазіць у Мінск, каб здаць для бяспечнай утылізацыі. Але куды больш эфектыўна працавала б адладжаная сістэма збора і ўтылізацыі састарэлых лекавых і ветэрынарных сродкаў на ўзроўні раёна. Тым больш, што юрыдычны падмурак для гэтага ўжо закладзены. З 1 верасня 2020 года пачаў дзейнічаць новы ТКП "Тэхнічныя асяроддзі і прыродакарыстанне. Правілы абыходжання з камунальнымі адкідамі". Згода з ім пратэрмінаваныя лекавыя сродкі выдзеленыя ў асобную групу камунальных адкідаў (п.3.16) і патрабуюць асобнага збору (п.7.2). Распрацоўка формы адмысловых кантэйнераў, выдзяленне месцаў для збора і рашэнне іншых арганізацыйных задач ускладзена на мясцовыя выканаўчыя органы ўлады і працаўнікоў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Але пакуль, каб здаць старыя лекі, жыхарам Радашковічаў прыйдзецца ездзіць у Мінск.

Пункты збора лекаў ад насельніцтва ў Мінску

(па інфармацыі з сайта minsk.gov.by)

Паліклініка №1 (вул. Сухая, 6)
Паліклініка №3 (вул. Варанянскага, 13/2)
Паліклініка №5 (Вул. Ясеніна, 21)
Паліклініка №8 (вул. Нікафарава, 3)
Паліклініка №9 (вул. Шчарбакова, 1)
Паліклініка №10 (вул. Сухараўская, 19)
Паліклініка №13 (вул. Ламаносава, 3)
Паліклініка №14 (вул. Фролікква, 2)
Паліклініка №15 (вул. Р. Люксембург, 112)
Паліклініка №17 (вул. Герасіменкі, 49)
Паліклініка №19 (пр. Незележнасці, 119)
Паліклініка №22 (вул. Ташкентская, 5)
Паліклініка №23 (пр. Ракасоўскага, 134)
Паліклініка №30 (вул. Кальцова, 53/2)
Паліклініка №31 (вул. Бурдзейнага, 4)
Паліклініка №33 (вул. Сурганава, 45/4)
Паліклініка №34 (вул. Кульман, 22)
Паліклініка №35 (вул. Сярова, 15)
Паліклініка №37 (вул. Я. Лучыны, 28)
Паліклініка №40 (вул. Люцынская, 3)

Як правільна пазбавіцца ад старых лекаў?

  • Спачатку вызваліце лекі ад папяровых, картонных упаковак. Упакоўкі выкіньце ў кантэйнер для папераў.
  • Выкідваць у кантэйнер для пратэрмінаваных лекаў можна наступныя прэпараты: антыбіётыкі, болесуцяшальныя, гарманальныя і г.д. у выглядзе таблетак, свечак, пілюляў, капсул, мазяў, суспензій, крэмаў, капель, спрэяў.
  • Не варта адпраўляць у кантэйнер вадкія сродкі (настойкі, фізрастворы, мікстуры) у шкляных бутэлечках. У асноўным такія прэпараты бяспечныя для навакольнага асяроддзя. Іх можна проста выліць, а шкляную тару адправіць у адмысловы кантэйнер каля дому.
  • Ні ў якім разе не выкідвайце ў кантэйнер тэрмометры. Гэта можа стварыць надзвычайную сітуацыю. Старыя тэрмоменты здавайце ў бліжэйшыя аддзяленні МНС.
  • Не выкідвайце ў кантэйнер для лекаў шпрыцы, бінты, медыцынскія маскі, арганічныя і бытавыя адкіды.

Ніў якім разе не змывайце таблеткі, капсулы і другія формы лекаў у каналізацыю. Систэма ачысткі не зможа з імі справіцца, рэчывы вернуцца ў прыроду, а таксама ў вашую ежу і ваду. Выкідваць лекі ў кантэйнеры для батавых адкідаў таксама не выхд - рэчывы з часа трапяць у глебу, адкуль вымыюцца грунтовымі водамі і, нажаль, зноў трапяць у ваш арганізм.

Сачыць за тэмай можна ў адмысловай Viber-групе "Лекі і экалогія".
Made on
Tilda